МЗС Літвы накіраваў ноту пратэсту Беларусі

15.03.2011 09:38
Архив Редакция

Намеснік міністра замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус уручыў 14 сакавіка ноту пратэсту беларускаму амбасадару Уладзіміру Дражыну. Як паведамілі ў літоўскім міністэрстве замежных спраў, Літва выказала пратэст у сувязі з заявамі прадстаўнікоў уладаў Беларусі аб тым, што справаздача аб патэнцыяльным уздзеянні будучай беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе нібыта не выклікала прэтэнзій у літоўскага боку.

«Літва зноў заяўляе пра тое, што Беларусь не завяршыла працу па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе планаванага праекту будаўніцтва АЭС у адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі прававымі нормамі, не арганізавала грамадскага абмеркавання ў Літве і двухбаковых кансультацыі, як таго патрабуе міжнародная Канвенцыя Эспа», — адзначаецца ў ноце пратэсту.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 2 сакавіка намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк заявіў, што Беларусь адказала на ўсе пытанні Літвы па справаздачы аб уздзеянні будучай АЭС на навакольнае асяроддзе (АУНА), улічыла ўсе заўвагі літоўскага боку, а таксама правяла неабходныя кансультацыі па дадзеным пытанні ў шасці зацікаўленых дзяржавах. Намеснік міністра падкрэсліў, што АУНА быў распрацаваны ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі і прайшоў дзяржэкспертызу.

Тым не менш, міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы абвергла заяву намесніка міністра энергетыкі, заявіўшы, што Літва так і не ўхваліла справаздачу АУНА. «Літва так і не атрымала адказаў на пытанні аб крытэрах выбару пляцоўкі ў Астраўцы, якія знаходзяцца ўсяго за 50 кіламетраў ад Вільні, а таксама дакладнасці вывадаў прадстаўленых у АУНА», — гаворыцца ў паведамленні літоўскага.

Між тым, 11-13 студзеня 2011 года на 20-й сэсіі ў Жэневе камітэт па выкананні Канвенцыі Эспа (аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце), што дзейнічае пры Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, прызнаў парушэнні, дапушчаныя Беларуссю пры планаванні АЭС. У сувязі з гэтым міжнародны камітэт рэкамендаваў уладам прыпыніць будаўніцтва АЭС.

Как вам новость?
Головоломки