МЗС Літвы хоча зрабіць плату за візы беларусам сімвалічнай

21.06.2011 09:41
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс ў найбліжэйшы час прапануе ўраду выдаваць літоўскія візы грамадзянам Беларусі за сімвалічную плату. "Я б хацеў, каб плата была сімвалічнай. Буду рабіць усё, каб рашэнне прынялі як мага хутчэй. Мне б хацелася, каб ужо летам грамадзяне Беларусі маглі скарыстацца гэтай магчымасцю", — сказаў ён.

Мэтай дадзенага рашэння з’яўляецца ўмацаванне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. «Спадзяюся, што Беларусь паступіць аналагічным чынам у адносінах да грамадзян Літвы», — адзначыў Аўдронюс Ажубаліс, перадае DELFI.

Раней у Літве дзейнічаў закон, згодна з якім урад мог адмяніць консульскі збор за нацыянальныя візы памерам у 60 еўра толькі, калі такія ж меры прыняла б Беларусь. Але 20 чэрвеня літоўскі парламент дазволіў зніжаць плату за візы або наогул яе адмяніць для дасягнення мэтаў знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Еўрапейскі саюз, нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці санкцый, плануе абмеркаваць спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю. Пра гэта 20 чэрвеня заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. «Мы будзем працягваць падтрымліваць беларускі народ, у прыватнасці, у форме дыялогу аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю», — сказала яна.

Как вам новость?