МЗС: нас цікавіць практычнае напаўненне "Усходняга партнёрства"

25.05.2010 09:05
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў па выніках нефармальнага саміту "Усходняга партнёрства" ў Польшчы, што Мінску ў праграме цікава ў першую чаргу яе практычнае напаўненне. Па словах кіраўніка МЗС, Беларусь прадставіла на сустрэчы міністраў замежных спраў УП пакет пэўных прапановаў.

У прыватнасці, Сяргей Мартынаў указаў калегам на занадта марудны ход рашэння пытання пра палягчэнне візавага рэжыму і заклікаў краіны ЕС і «Усходняга партнёрства» актывізаваць узаемадзеянне дзелавых колаў, перадае БелТА са спасылкай на АНТ.
«У сілу нашай паслядоўнасці ў гэтым пытанні нас цікавіць тэма практычнага напаўнення «Усходняга партнёрства» з тым, каб гэта быў не проста палітычны лозунг, а каб партнёрства магло вабіць за сабой пэўныя праекты, якія прынясуць карысць усім краінам — не толькі Беларусі, натуральна, але і нашым суседзям», — сказаў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства.
Як паведамляюць афіцыйныя беларускія СМІ, бакі-удзельнікі сустрэчы ў цэлым ухвалілі прапановы дэлегацыі Беларусі і дамовіліся вынесці гэтыя праекты на абмеркаванне ўрадаў, а па выніках перамоваў у Сопаце іх удзельнікі падпісалі мемарандум.

Как вам новость?
Головоломки