МЗС: ніякага "газавага" канфлікту з Расіяй няма

17.06.2010 12:07
Архив Редакция

Начальнік упраўлення інфармацыі міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што канфлікту з Расіяй па пытаннях паставак газу цяпер няма. "Я б не назваў некаторыя наяўныя рознагалоссі беларускага і расійскага бакоў па пытаннях пастаўкі прыроднага газу канфліктнымі", — сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Па словах прэс-сакратара беларускага знешнепалітычнага ведамства, у цяперашні час гаворка ідзе «аб урэгуляванні кантрактных адносінаў дзвюх гаспадарчых суб’ектаў», перадае БелТА.

У пацверджанне сваіх словаў Андрэй Савіных адзначыў, што замежныя дзяржавы не дасылалі ў МЗС Беларусі ніякіх запытаў аб інфармаванні пра магчымыя перабоі з пастаўкамі прыроднага газу праз беларускую тэрыторыю.

Як раней паведаміў Тэлеграф, 16 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў заявіў, што тэрмін, адведзены Беларусі прэзідэнтам Расіі на выплату доўгу за газ, сфармаваны з пачатку года (каля 200 млн. даляраў), скончыцца ў панядзелак, 21 чэрвеня.

У «Газпроме» папярэдзілі, што ў выпадку нявыплаты запазычанасці кампанія гатова абмежаваць пастаўкі «блакітнага паліва» ў Беларусь.

Как вам новость?
Головоломки