МЗС Нямеччыны: з 21 сакавіка неўязных беларусаў стане больш

17.03.2011 09:17
Архив Редакция

Еўрапейскі саюз з 21 сакавіка пашырае на 19 чалавек спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на яго тэрыторыю. Пра гэта 16 сакавіка падчас сустрэчы з адказным сакратаром аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзянісам Садоўскім паведаміла прадстаўнік МЗС Нямеччыны Зузанна Шутц.

Паводле яе словаў, забарона на ўезд закране ў першую чаргу суддзяў, якія выносілі прысуды па «справе 19 снежня», паведамілі ў прэс-службе БХД.

Акрамя таго, 16 сакавіка Дзяніс Садоўскі сустрэўся з кіраўніком федэральнай канцылярыі і міністрам па асобых даручэннях Германіі Рональдам Пофалай. Нямецкі палітык выказаў цвёрды намер працягнуць аказваць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі і заявіў аб неабходнасці далейшай падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Сярод іншага Рональд Пофала падтрымаў рашэнне БХД правесці чарговы ўстаноўчы з’езд і паабяцаў паспрыяць яе далучэнню да Еўрапейскай народнай партыі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, новы пакет санкцыяў Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку і прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, уступіў у сілу 2 лютага. У дачыненні да 157 прадстаўнікоў уладаў Беларусі ЕС прыняў рашэнне замарозіць усе актывы і эканамічныя рэсурсы, якімі яны валодаюць, якімі яны распараджаюцца ці якія яны кантралююць. Візавыя санкцыі ўжытыя да 158 чыноўнікаў.

Как вам новость?
Головоломки