МЗС пачынае эвакуацыю беларусаў з Лівіі

22.02.2011 14:39
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі працягвае адсочваць сітуацыю ў Лівіі, якая апынулася на мяжы дзяржаўнага перавароту, паведаміла 22 лютага афіцыйны прадстаўніца МЗС Марыя Ваньшына. Паводле яе слоў, на цяперашні момант дадзеных аб пацярпелых у Лівіі беларусах няма, рыхтуецца эвакуацыя грамадзян Беларусі з гэтай краіны.

«Амбасада Беларусі ў горадзе Трыпалі падтрымлівае кантакты з беларускімі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў гэтай краіне. Беларуская амбасада ў кантакце з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Расіі, Украіны, Азербайджана прапрацоўвае варыянты эвакуацыі нашых грамадзян з Лівіі», — распавяла намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС.

Па інфармацыі начальніцы аддзела прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства, у цяперашні час плануецца адпраўка авіярэйсам МНС Расіі беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў лівійскай сталіцы і яе ваколіцах, а таксама членаў сем’яў супрацоўнікаў амбасады Беларусі.
 
«Беларускія дыпламаты застаюцца ў Трыпалі і працягнуць аказваць неабходнае садзейнічанне грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Лівіі. У сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў гэтай краіне МЗС Беларусі настойліва рэкамендуе ўстрымацца ад паездак у Лівію», — дадала Марыя Ваньшына.

Як раней паведамляў Тэлеграф, масавыя беспарадкі ў Лівіі працягваюцца ўжо не першы дзень. Пасол Лівіі ў Індыі Алі эль-Эсауі, які падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць расстрэлу ўдзельнікаў масавых антыўрадавых выступленняў, сцвярджае, што ў падаўленні пратэстаў у краіне ўдзельнічаюць найміты з іншых краін Афрыкі.

Как вам новость?
Головоломки