МЗС Польшчы абвяргае інфармацыю аб фінансаванні апазіцыі Беларусі

09.03.2011 09:49
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Польшчы 8 cакавіка апублікавала афіцыйнае абвяржэнне таго, што Польшча нібыта аказвала фінансавую падтрымку беларускай апазіцыі. Інфармацыя аб фінансаванні Польшчай беларускай апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі, а таксама аб магчымай фінансавай падтрымцы аднаго з апазіцыйных лідараў Аляксандра Мілінкевіча паступіла на днях у рэдакцыі шэрагу польскіх СМІ.

Паведамляецца, што шэраг польскіх выданняў атрымаў ад ананімнага аўтара перапіску польскага МЗС з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Польшчы ў Беларусі. У ёй паведамляецца пра нібыта здзяйсняную фінансавую падтрымку беларускай апазіцыі. У паведамленні таксама згадвалася варожае стаўленне польскага МЗС да неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі і яго кіраўніцтва, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Асаблівая ўвага ў дакуменце, які выдаецца за перапіску польскіх дыпламатаў, надавалася неабходнасці спынення падтрымкі членаў арганізацый, «дзейнасць якіх супярэчыць інтарэсам Польшчы». «Звяртаем увагу на неабходнасць супрацоўнікам Генеральнага консульства ў Берасці ўстрымацца ад супрацоўніцтва з дзеячамі Саюза палякаў Анжалікай Борыс (экс-кіраўнік неафіцыйнага Саюза палякаў — Тэлеграф), Анжалікай Арэхвай (кіраўнік неафіцыйнага Саюза палякаў — Тэлеграф), Андрэем Пачобутам (старшыня рады неафіцыйнага Саюза палякаў — тэлеграф)», — гаворыцца ў дакуменце.

Сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі назваў дадзеныя матэрыялы фальшыўкай і паведаміў, што служба бяспекі ўжо занялася высвятленнем абставінаў дадзенац справы. Па словах прадстаўніка польскага МЗС, гэтую правакацыю маглі арганізаваць як беларускія, так і расійскія спецслужбы.

Как вам новость?