МЗС Польшчы асудзіў дзеянні міліцыі на мітынгу ў Мінску

20.12.2010 11:57
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Польшчы асудзіла дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас акцыі пратэсту ў Мінску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. У афіцыйнай заяве МЗС гаворыцца, што Польшча лічыць недапушчальнымі масавыя збіццё і затрыманні маніфестантаў на вуліцах Мінску.

«Асаблівую занепакоенасць выклікаюць выпадкі збіцця і затрымання апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава, а таксама затрымання Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча і Рыгора Кастусёва», — гаворыцца ў заяве МЗС. Польшча заклікала беларускія ўлады спыніць прымяненне гвалту, неадкладна вызваліць затрыманых і растлумачыць збіццё маніфестантаў, палітыкаў і журналістаў, у тым ліку замежных.

Як стала вядома журналісту Тэлеграфа, з нагоды ходу і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі МЗС Польшчы вырашыў выказаць сваю пазіцыю пасля таго, як сваё меркаванне агучыць місія АБСЕ, якая праводзіла назіранне у тым ліку на выбарчых участках у Беларусі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, вечарам 19 снежня беларуская апазіцыя арганізавала акцыю пратэсту ў Мінску. Мітынгоўцы выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Мітынг першапачаткова планаваўся як мірная акцыя пратэсту, аднак не абышлося без сутыкненняў з міліцыяй. У часе мітынгу супрацоўнікамі спецназа былі збітыя дзясяткі маніфестантаў. Пацярпелі таксама і прадстаўнікі беларускіх і замежных СМІ. Уначы праваахоўнікі правялі шэраг затрыманняў удзельнікаў акцый. Сярод затрыманых — сем былых кандыдатаў у прэзідэнты — Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Дзмітры Ус.

Как вам новость?
Головоломки