МЗС Польшчы даў палякам грошы для беларускай грамадскасці (спіс)

11.04.2011 14:52
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Польшчы 8 красавіка падвяло вынікі конкурсу "Дапамога для беларускай грамадскасці 2011". У дакуменце, у прыватнасці, указана, якія арганізацыі возьмуць удзел у праграме і якія сродкі будуць ім вылучаныя для яе рэалізацыі. Уся сума, выдзеленая для аказання дапамогі беларусам, складае 5,761 млн. злотых (2,1 млн. даляраў).

Грошы прызначаныя наступным арганізацыям:

1. Дому сустрэч ім. Ангеліюса Сілезіюса для праекту «Грамадзянскае выхаванне як інструмент развіцця грамадскага ўдзелу» ў Горадні — 124,17 тыс. злотых.

2. Фонду «Свабода і Дэмакратыя» для праекту «Рэдут Свабоднага Слова» (дапамога беларускім СМІ) — 250,39 тыс. злотых.

3. Хельсінскаму фонду правоў чалавека для праекту «Адукацыя ў сферы правоў чалавека ў беларускай школе» — 152,36 тыс. злотых, а таксама на падтрымку дзейнасці Камітэта міжнароднага кантролю над сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі — 188,13 тыс. злотых.

4. Фонду «Шчаслівае дзяцінства» для праекту «Біржа моладзевых грамадскіх ініцыятыў» — 98,9 тыс. злотых.

5. Жулаўскаму аддзяленню навукова-тэхнічнага аб’яднання інжынераў і тэхнікаў ў сферы сельскай гаспадаркі з цэнтрам у Старым Поле на падтрымку развіцця прадпрымальніцтва ў сельскай гаспадарцы і вёсках Беларусі — 503,38 тыс. злотых.

6. Вышэйшай школе публічнага адміністравання ў Шчэціне для праекту «Лідары мясцовага развіцця ў Беларусі» — 170,78 тыс. злотых.

7. Навуковаму фонду «CASE Беларусь — Цэнтр грамадска-эканамічнага аналізу Беларусі» на падтрымку прыватных пасажырскіх перавозчыкаў шляхам актывізацыі аб’яднанняў перавозчыкаў — 113,2 тыс. злотых.

8. Фонду Універсітэцкіх юрыдычных кансультацый для паляпшэння якасці паслуг, што аказваюцца беларускімі юрыдычнымі кансультацыямі, — 57,75 тыс. злотых.

9. Фонду еўрапейскіх даследаванняў на падтрымку нефармальнай адукацыі ў Беларусі — 91,30 тыс. злотых.

10. Фонду «Дзеці Меднага басейна» ў Легніцы на падтрымку гарадзенскіх навукоўцаў у сферы развіцця міжнародных навуковых кантактаў шляхам удзелу ў міжнародных навуковых мерапрыемствах у Польшчы і Беларусі — 48,55 тыс. злотых.

11. Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю на падтрымку дзяржавамі ЕС апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі — 385,05 тыс. злотых, на інтэграцыйную кампанію для актывістаў беларускай грамадзянскай супольнасці «Нацыянальная салідарнасць» — 267,6 тыс. злотых.

12. Фонду Sempre a Frente для праекту «Будаўніцтва мастоў — развіццё партнёрства!» — 115,13 тыс. злотых.

13. Фонду «Інстытут грамадскіх спраў» для праекту «Партнёры ў Еўропе: Варшава — Брусэль — Мінск. Вучэбныя паездкі на тэму еўрапейскай інтэграцыі для маладых беларускіх лідараў грамадскай думкі» — 146,84 тыс. злотых.

14. Арганізацыі «За нашу і вашу Свабоду» для праекту «Беларусь і Еўрапейскі саюз: шляхі збліжэння» — 256,08 тыс. злотых.

15. Фонду Калегіюму святога Мікалая на правядзенне музычна-тэатральна-аператарскіх майстар-класаў для дзяцей і моладзі ў Беларусі — 90,45 тыс. злотых.

16. Фонду падтрымкі навукі «Каса ім. Юзэфа Маліноўскага» на стыпендыяльную праграму для беларускіх навукоўцаў — 142,24 тыс. злотых.

17. Цэнтру грамадзянскай адукацыі «Польшча-Беларусь» для праекту «Добрая практыка трансгранічнай журналістыкі Польшча-Беларусь» — 69,55 тыс. злотых.

18. Аб’яднанню маладых творцаў «Ku Teatrowi» на праект «Невядомае мастацтва» — ініцыятывы, што папулярызуюць культуру (уключаючы друк мастацкіх выданняў) праз падтрымку дзейнасці беларускіх арганізацый і грамадскіх ініцыятыў, арганізаваных на мясцовым узроўні, — 200,2 тыс. злотых.

19. Калегіюм Усходняй Еўропы ім. Яна Новака Езяраньскага для праекту «Грамадзянская Горадня» — 243,48 тыс. злотых.

20. Універсітэту Лазарскага для беларускай стыпендыяльнай праграмы — 102,9 тыс. злотых.

21. Таварыству развіцця гміны Плужніца для праекту «Найлепшы польскі досвед падтрымкі мясцовага прадпрымальніцтва і асацыяцый дробных прадпрымальнікаў» — 124,78 тыс. злотых.

22. Беластоцкай харунгве Саюза польскіх харцэраў для праекту «азімут 270» — 59,65 тыс. злотых.

23. Фонду «Новыя медыя» для праекту «DEMO! Дэмакратыя — адукацыя — медыя — грамадзянін» — 96,76 тыс. злотых.

24. Польскаму фонду імя Роберта Шумана на стварэнне даведніка аб магчымасцях падарожжаў і навучання ў еўрапейскіх краінах для беларускіх грамадзян — 45,15 тыс. злотых.

25. Асацыяцыі «Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр» на пашырэнне доступу да незалежнай інфармацыі ў рэгіёнах Беларусі — 696,32 тыс. злотых.

26. Фонду Institutum Orientalium для праекту «Прадпрымальніцтва па-беларуску» (згодна з праектам, польскія прадпрымальнікі аказваюць дапамогу мясцоваму прадпрымальніцтву ў Беларусі) — 295, 1 тыс. злотых.

27. Фонду Rozwiń Skrzydła для праекту «Не побач, а разам» — 83,48 тыс. злотых, а для Клуба экалагічнай дапамогі — 171,48 тыс. злотых.

28. Фонду «Польская дапамога» для арганізацыі конкурсаў сярод журналістаў, накіраваных на рашэнне лакальных праблемаў, — 178,44 тыс. злотых.

29.Фонду «Усходні Інстытут Даследаванняў» для стварэння і развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Беларусі — 193, 16 тыс. злотых.

Как вам новость?