МЗС: польскаму міністру падкінулі фальсіфікаваныя дадзеныя аб выбарах

23.12.2010 14:57
Архив Редакция

Міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму, які на днях паставіў пад сумнеў легітымнасць абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі, хутчэй за ўсё, падкінулі недаставерную інфармацыю аб выніках выбараў. Пра гэта 23 снежня заявіў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.

«Мяркуючы па лічбах, яму на стол патрапілі фальсіфікаваныя дадзеныя, якія, па нашых звестках, былі падкінутыя у інтэрнэт ад імя кампаніі TNS-Украіна», — растлумачыў прэс-сакратар МЗС.

Андрэй Савіных таксама адзначыў, што Мікалай Чурылаў, кіраўнік кампаніі TNS-Украіна, якая праводзіла exit-poll у дзень выбараў у Беларусі, у той жа дзень асабіста аспрэчыў дадзеныя, якія з’явіліся ў інтэрнэце, і асудзіў арганізатараў правакацыі.

«Кампанія TNS-Украіна, як і іншыя кампаніі, якія ажыццяўляюць апытанне выбаршчыкаў пасля галасавання, пацвердзіла перамогу дзейнага прэзідэнта. На жаль, міністр замежных спраў Польшчы, па ўсім відаць, на той момант не меў гэтай інфармацыяй», — паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі .

МЗС Беларусі: заявы замежных дыпмісій пазбаўленыя рацыянальнай ацэнкі

Як стала вядома журналісту Тэлеграфа, МЗС Беларусі ўважліва аналізуе ўсе заявы замежных дыпламатычных місіі адносна вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і мітынгу апазіцыі 19 снежня ў Мінску. Па словах Андрэя Савіных, зробленыя заявы замежных дыпламатаў фактычна з’яўляюцца «першай міжвольнай рэакцыяй» і носяць «ярка выражаны эмацыйны характар» без рацыянальнай ацэнкі падзей.

«Важна таксама адзначыць, што падзеі, якія могуць быць справакаваны супрацьпраўнымі дзеяннямі меншасці апазіцыйных сіл, захілілі сам працэс выбараў і вынікі волевыяўлення істотнай большасці беларускага народа», — падкрэсліў Андрэй Савіных.

У сувязі з гэтым, па словах прадстаўніка МЗС, Беларусь дае сваім замежным партнёрам аб’ектыўную інфармацыю аб падзеях, што адбыліся. «Мы разлічваем, што нашы намаганні дапамогуць ім адысці ад перадузятых ацэнак і выпрацаваць аб’ектыўнае ўспрыманне таго, што адбылося», — падкрэсліў Андрэй Савіных.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі таксама паведаміў, што справы затрыманых падчас акцыі апазіцыі 19 снежня ў Мінску грамадзян Расіі будуць разгледжаны ў звычайным парадку ў судовых інстанцыях, бо ў Беларусі дзейнічае адзінае заканадаўства ў дачыненні да грамадзян як Расіі, так і Беларусі. Консульскае ўпраўленне Беларусі апавясціла адпаведныя консульскія службы Расіі па колькасці і месцы знаходжання гэтых грамадзян і ім далі ўсе магчымасці для кантактаў з грамадзянамі.

Как вам новость?
Головоломки

Это испытание сможет пройти только человек с безупречным зрением. Какая оса отличается от других?

Где увековечили в бронзе огурец, а где – дракона? Только самые любознательные угадают белорусский город по памятнику

В интернете ломают голову над новой задачей со спичками. А вы сможете решить?

Сколько женщин на картинке? Только небольшой процент людей может найти сразу всех

Угадайте белорусский город по муралу. А в каком был нарисован самый большой в мире?

Только 5% людей угадают страну по ее «настоящему» названию. Проверьте, среди них ли вы

Мачанка, чернина или шмур? Лишь самые эрудированные смогут отгадать название белорусского блюда по картинке

Сколько животных на картинке? Мало кто может найти всех

Получится только у самых умных? Переместите всего одну спичку, чтобы исправить задачу

С этой простой задачей справляются даже младшеклассники. А у вас получится решить за 10 секунд?

Сколько треугольников на картинке? Только самые внимательные найдут все с первого раза

Сможете ли вы решить эту задачу без калькулятора? Многие взрослые допускают ошибки

На этой легкой головоломке «спотыкаются» даже самые умные люди. Получился ли у вас правильный ответ?

Три варианта, и только один — правильный. Многие взрослые не смогли дать верный ответ. А вы?