МЗС: працэс выдачы Бакіева носіць юрыдычны характар

13.05.2010 12:48
Архив Редакция

Працэс выдачы Курманбека Бакіева часовым уладам Кыргызстана носіць юрыдычны характар і патрабуе выканання досыць сур'ёзных юрыдычных працэдураў. Пра гэта паведаміў 13 траўня на брыфінгу ў Мінску начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства, кантакты па такіх пытаннях ажыццяўляюцца паміж дзяржавамі СНД па лініі ўпаўнаважаных органаў. «Такімі ўпаўнаважанымі органамі з’яўляюцца праваахоўныя органы. Праца вядзецца, у першую чаргу, па іх лініі», — цытуе прэс-сакратара МЗС Беларусі БелТА.
Генпракуратура Беларусі 11 траўня паведаміла пра атрыманне ад часовых уладаў Кыргызстана запыту аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева, аднак, як адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі Генпракуратуры Пётр Кісялёў, аднаго толькі запыту для выдачы Курманбека Бакіева недастаткова.
13 траўня ў беларускай Генпракуратуры паведамілі, што ў ведамства пакуль не паступалі з Кыргызстана дадатковыя матэрыялы справы, якія тычацца экстрадыцыі Курманбека Бакіева. Як паведамляе БелаПАН, гаворка ідзе пра матэрыялы прыкладна на 20 старонках і арыгінал запыту аб выдачы Бакіева. Як удакладнілі ў Генпракуратуры, 11 траўня з Кыргызстана была атрымана па факсе толькі копія запыту.

Как вам новость?
Головоломки