МЗС: прамова Сікорскага ў Варшаве не заслугоўвае нават крытыкі

03.02.2011 16:41
Архив Редакция

Прамова міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага на прэс-канферэнцыі 2 лютага, прысвечанай вынікам міжнароднай канферэнцыі донараў "Салідарнасць з Беларуссю", якая прайшла ў Варшаве, не заслугоўвае нават крытыкі. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

«Тут няма пра што гаварыць», — сказаў Андрэй Савіных. Па словах прадстаўніка МЗС Беларусі, прамова Радаслава Сікорскага — «гэта прамова не дыпламата і тым больш не міністра замежных спраў».

«Так можа выступаць ангажаваны журналіст. Зрэшты, на маю асабістую думку, Сікорскі праявіў незвычайныя геаграфічныя пазнанні, параўноўваючы адлегласць паміж Мінскам і іншымі еўрапейскімі сталіцамі», — цытуе Андрэя Савіных БелТА.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, кіраўнік польскага МЗС заявіў, што ў суме Беларусь атрымае ад усіх краін-удзельніц канферэнцыі 87 млн. еўра, прычым 1,7 млн. еўра пойдзе на дапамогу пацярпелым апазіцыянерам і іх сем’ям, пераследаваным СМІ.

Акрамя таго, Радаслаў Сікорскі заявіў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прайграў прэзідэнцкія выбары. «Нават краіны, якія прызналі выбары, ведаюць, што ты не набраў 80%», — адзначыў кіраўнік МЗС Польшчы, падкрэсліўшы, што ў гэтым ёсць і заслуга ЕС.

«Наша палітыка працуе. Лукашэнка не выйграў выбары, апазіцыя ўмацавалася», — лічыць Радаслаў Сікорскі.

Між тым польскі міністр заявіў, што вынік мінулых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі з’яўляецца трывожным. «Прэзідэнт Лукашэнка не жадае адмовіцца ад прымянення рэпрэсій супраць сваіх праціўнікаў. У краіне стала больш рэпрэсій супраць апазіцыі, стала больш Лукашэнкі», — заявіў дыпламат.

Как вам новость?