МЗС: пры выбуху ў Мінску пацярпелі восем замежнікаў

13.04.2011 16:13
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла 13 красавіка, што па інфармацыі з камітэту аховы здароўя Мінгарвыканкаму і дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС, у выніку выбуху, які адбыўся 11 красавіка ў мінскім метро, у медыцынскія ўстановы Мінску былі шпіталізаваныя восем замежных грамадзян.

У іх ліку: адзін грамадзянін Арменіі, пяць грамадзян Расійскай Федэрацыі, адзін грамадзянін Туркменістана і адзін грамадзянін Украіны. Ім аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога, адзначылі ў МЗС.

«Неадкладна былі праінфармаваныя амбасады адпаведных краін, консульскія супрацоўнікі, якіх наведалі сваіх грамадзян», — дадалі ў міністэрстве.

Як раней паведаміў Тэлеграф, 13 красавіка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб раскрыцці тэракту на станцыі мінскага метро «Кастрычніцкая», які адбыўся 11 Красавіка і забраў жыцці 12 чалавек.

Как вам новость?