МЗС раіць беларусам пакінуць Японію

17.03.2011 14:39
Архив Редакция

Амбасада Беларусі ў Токіа працуе ў звычайным рэжыме і наладзіла аператыўныя кантакты з 75 грамадзянамі Беларусі, паведаміў 17 сакавіка начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных. "Улічваючы высокі ўзровень нявызначанасці развіцця падзей, мы рэкамендуем беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў прэфектурах Міягі, Фукусіма і Іватэ, пераехаць у паўднёвыя раёны краіны або пакінуць Японію рэгулярнымі рэйсамі".

«Міністэрства замежных спраў Беларусі на сталай аснове ажыццяўляе маніторынг сітуацыі ў Японіі пасля землятрусу і цунамі», — сказаў Андрэй Савіных, дадаўшы, што «сітуацыя дастаткова складаная».

«У сувязі з гэтым мы рэкамендуем беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у гэтую краіну да стабілізацыі абстаноўкі», — сказаў прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

«Нашу асаблівую заклапочанасць выклікае становішча на японскіх атамных станцыях «Фукусіма-1» і «Фукусіма-2″. Мы ўважліва аналізуем афіцыйную інфармацыю кампетэнтных органаў Японіі і экспертаў МАГАТЭ», — заявіў Андрэй Савіных.

Таксама Андрэй Савіных адзначыў, што ў цяперашні час прапрацоўваюцца варыянты дзеянняў на выпадак пагаршэння абстаноўкі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, улады Японіі ў чацвер, 17 сакавіка, кінулі ўсе сілы на ахалоджванне рэактараў на атамнай электрастанцыі «Фукусіма-1». Урад Японіі сумесна з кампаніяй Tokyo Electric Power Company, якой належыць АЭС, каб пазбегнуць ядзернай катастрофы, прынялі рашэнне астуджаць рэактар АЭС з зямлі і з паветра.

Тэлефоны «Гарачай лініі» па пытаннях, звязаных з беларускімі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў Японіі:

Амбасада Беларусі ў Токіа: (8 10 81 3) 34 48 16 23
 
Галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС Беларусі ў Мінску: (8 10 375 17) 222 26 71

Как вам новость?
Головоломки