МЗС Расіі: масавыя арышты ў Беларусі непрымальныя

02.02.2011 14:40
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 2 лютага заявіў, што Расія лічыць непрымальнымі масавыя арышты, якія паследавалі за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Тым не менш, па словах кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства, Расія не падтрымлівае рашэнне Еўрасаюза ўвесці санкцыі супраць Беларусі.

«Тое, што адбылося пасля завяршэння галасавання, з’яўляецца непрымальным. І Расія выказалася выразна, не толькі таму, што былі затрыманыя нашы грамадзяне, а таму, што ў цэлым хваля арыштаў не можа не выклікаць адпаведных эмоцый», — заявіў кіраўнік МЗС Расіі.

Тым не менш, Сяргей Лаўроў лічыць, што санкцыі не будуць спрыяць ўрэгуляванню сітуацыі ў Беларусі. На думку расійскага міністра, для гэтага неабходна ўключаць Беларусь у шматбаковы дыялог, тым самым дапамагаючы вызначаць эканамічныя рэформы і ўмацоўваць дэмакратыю ў краіне, паведамляе РИА «Новости».

«Вырашыць гэтыя задачы аднабаковымі санкцыямі, якія прымаюцца па палітычных матывах з мэтай пагоршыць сацыяльна-эканамічную сітуацыю, — гэта не той шлях», — заявіў Сяргей Лаўроў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 31 студзеня Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне ўвесці візавыя санкцыі ў дачыненні да 158 беларускіх чыноўнікаў, а таксама замарозіць усе актывы і эканамічныя рэсурсы 157 з іх. На такі крок Еўропа пайшла праз шматлікія парушэнні правоў грамадзян, зафіксаваных еўрапейскімі экспертамі падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.

Разам з тым у фінальнай рэзалюцыі па Беларусі, ЕС абяцаў перагледзець сваё рашэнне аб увядзенні санкцый у выпадку, калі беларускія ўлады адпусцяць на свабоду ўсіх затрыманых удзельнікаў акцыі пратэста 19 снежня 2010 года ў Мінску.

Как вам новость?
Головоломки