МЗС Расіі патрабуе вызваліць затрыманых у Беларусі расійцаў

28.12.2010 08:58
Архив Редакция

Статс-сакратар — намеснік міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Рыгор Карасін 27 снежня правёў тэлефонную размову з амбасадарам Беларусі ў Маскве Васілём Даўгалёвым. У ходзе гутаркі ён падкрэсліў, што «расійскі бок настойвае на неадкладным вызваленні затрыманых 19 снежня ў Мінску расійскіх грамадзян».

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, на думку расійскага боку, зацягванне рашэння дадзенага пытання негатыўна адбіваецца на агульнай атмасферы двухбаковых адносін.

Як паведамлялася, мінскі гарадскі суд адмовіўся вызваліць у панядзелак, 27 снежня, Аляксандра Баранава — першага з грамадзян Расіі, затрыманых у Беларусі падчас несанкцыянаванай вулічнай акцыі 19 снежня ў дзень выбараў прэзідэнта краіны. Расіец быў арыштаваны на дзесяць сутак. Суд не задаволіў яго хадайніцтва скараціць тэрмін пакарання да фактычна адбытага.

Как вам новость?