МЗС: Расія ўзмоцніць меры па абмежаванні ўвозу аўто з Беларусі

27.05.2010 14:38
Архив Редакция

У міністэрстве замежных спраў Беларусі лічаць, што Расія гатовая пайсці на ўзмацненне мераў па абмежаванні ўвозу аўтамабіляў з Беларусі фізічнымі асобамі. Разам з тым, Беларусь пошліны на ўвоз аўто фізасобамі з першага ліпеня не падыме, заявіў дырэктар дэпартаменту замежнаэканамічнай дзейнасці МЗС Валеры Садоха.

Па словах прадстаўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства, меры па недапушчэнні магчымага ператоку аўтамабіляў за кошт фізасобаў з Беларусі ў Расію «і цяпер існуюць, але не выключана, што яны могуць зрабіца больш жорсткім», перадае БелТА.
Як адзначыў Валер Садоха, беларускі бок гатовы пайсці на які-небудзь кампраміс у гэтым пытанні, а вырашацца гэтая праблема будзе «на высокім узроўні». «Магчыма, Расія зменшыць пошліны, а Беларусь, можа быць, падыме іх», — выказаў здагадку дырэктар дэпартамента МЗС.
Пры гэтым прадстаўнік міністэрства нагадаў, што Казахстан падтрымлівае пазіцыю Беларусі па захаванні існых пошлінаў на ўвоз аўтамабіляў фізасобамі, што на сустрэчы прэм’ер-міністраў краін Мытнага саюза ў Санкт-Пецярбургу пацвердзіў казахстанскі прэм’ер Карым Масімаў. «Але я не думаю, што ў Мытным саюзе Расія дазволіць дапусціць ператок аўтамабіляў з Беларусі на сваю тэрыторыю», — сказаў Валер Садоха.
У якасці ж аптымальнага для беларускага боку варыянту рашэння дадзенай праблемы прадстаўнік МЗС назваў стварэнне зборачнай вытворчасці добрых аўтамабіляў у Беларусі. «Гэта было б лепшым рашэннем дадзенай праблемы», — падкрэсліў дырэктар дэпартаменту замежнаэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки