МЗС расказала, дзе працягваць шэнгенскія візы ў ЕС

22.04.2010 14:18
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі прадставіла інфармацыю для беларусаў, якія адчуваюць цяжкасці (у прыватнасці, заканчэнне тэрмінаў дзеяння замежных візаў) і не могуць вярнуцца ў краіну праз спыненне працы аэрапортаў у краінах Еўропы ў сувязі з вывяржэннем вулкана ў Ісландыі. За садзейнічаннем ва ўрэгуляванні магчымых цяжкасцяў МЗС рэкамендуе звяртацца ў бліжэйшае дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі.

«У краінах, дзе беларускія дыпмісіі адсутнічаюць, грамадзяне краіны могуць звяртацца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы Расіі», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

«У адпаведнасці з атрыманай па дыпламатычных каналах інфармацыяй памежныя ўлады  Нідэрландаў дазволяць выезд з Нідэрландаў беларусам, не патрабуючы падаўжэння тэрміна дзеяння пратэрмінаваных у сувязі з названымі форс-мажорнымі акалічнасцямі візаў», — паведамілі ў ведамстве.

Беларусы, якія не могуць пакінуць Швецыю, могуць бясплатна падоўжыць свае візы ў рэгіянальным аддзяленні міграцыйнай службы Швецыі (тэл. для даведак +46 771-235 235), паведамілі ў беларускім МЗС.

«Аналагічную магчымасць увяла для беларусаў Данія і Нарвегія. Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Капенгагене, могуць бясплатна падоўжыць візы ў іміграцыйнай службе па адрасе Ryesgade 53, 2100 Copenhagen 0, або ў бліжэйшым аддзяленне паліцыі. У Нарвегіі беларусы могуць падоўжыць візы таксама ў аддзяленнях паліцыі», — паінфармавалі ў МЗС.

Как вам новость?
Головоломки