МЗС: разгон мітынгу апазіцыі паўплываў на ацэнку выбараў АБСЕ

23.12.2010 13:01
Архив Редакция

Начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў на брыфінгу 23 снежня, што "супрацьпраўныя і правакацыйныя дзеянні, арганізаваныя меншасцю апазіцыі пасля закрыцця выбарчых участкаў, паўплывалі на танальнасць заяў прадстаўнікоў АБСЕ і характар іх заключэнняў".

«Мы таксама вымушаны звярнуць увагу на недапушчальнасць сітуацыі, калі эмацыйная трактоўка падзей, якія не маюць адносіны да выбарчага працэсу, адводзіць увагу ад ацэнкі правядзення уласна выбарчага працэсу і вынікаў выбараў», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Беларусі.

Па словах Андрэя Савіных, беларускія ўлады разлічваюць, што эксперты АБСЕ «змогуць пераадолець узніклы пасля выбараў маніпулятыўны ціск і прафесійна падысці да падрыхтоўкі заключнага даклада аб ходзе выбарчага працэсу ў Беларусі».

МЗС: ацэнка АБСЕ выбараў-2010 лепшая, чым у папярэднія гады

Разам з тым, прэс-сакратар МЗС Беларусі адзначыў, што назіральнікі АБСЕ паспрабавалі прадставіць больш збалансаваную і аб’ектыўную ацэнку выбараў у Беларусі ў параўнанні з аналагічнымі дакладамі ў мінулыя гады.

«Эксперты АБСЕ адзначылі пазітыўныя паляпшэнні ў працэсе рэгістрацыі ініцыятыўных груп, правядзення збору подпісаў, інклюзіўнай рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Эксперты АБСЕ зафіксавалі пашырэнне правоў кандыдатаў і іх ініцыятыўных груп па вядзенні агітацыйнай кампаніі. Эксперты АБСЕ таксама адзначылі, што тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі фармуюцца не менш чым на адну трэць свайго складу з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў», — распавёў Андрэй Савіных.

У той жа час у беларускім знешнепалітычным ведамстве заявілі, што ў сваім папярэднім заключэнні эксперты АБСЕ «не адд.стравалі ўсе змены, накіраваныя на забеспячэнне адкрытасці і празрыстасці выбарчай кампаніі, стварэнне роўных умоваў для ўсіх удзельнікаў выбараў».

«Апублікаваныя ў папярэднім дакладзе сцвярджэнні не ў поўнай меры адпавядаюць папярэднімі ацэнкамі місіі на ўсіх стадыях выбарчага працэсу», — заявіў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки