МЗС РБ фактычна праігнараваў наяўнасць канфлікту з Расіяй

07.10.2010 12:42
Архив Редакция

У чацвер, 7 кастрычніка, у міністэрстве замежных спраў Беларусі прайшоў брыфінг з удзелам прадстаўнікоў СМІ. У ходзе сустрэчы начальнік упраўлення інфармацыі Андрэй Савіных не стаў выказваць пазыцыю МЗС адносна расійска-беларускіх адносін.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта Тэлеграфа аб тым, наколькі аб’ектыўна, з пункту гледжання МЗС, расійскія назіральнікі будуць сачыць за ходам выбараў у Беларусі, прадстаўнік ведамства выказаў салідарнасць з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым. «На мой погляд, адказ на гэтае пытанне цалкам выразна і ясна быў дадзены ўчора кіраўніком групы назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым», — адзначыў Андрэй Савіных.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 6 кастрычніка Сяргей Лебедзеў заявіў, што назіральнікі СНД дадуць аб’ектыўную ацэнку прэзідэнцкіх выбараў, нягледзячы на рыторыку беларуска-расійскіх адносін. «Не думаю, што цяперашняя рыторыка на вышэйшым узроўні паўплывае на нашыя ацэнкі», — дадаў кіраўнік місіі.

Маўчанне МЗС з нагоды расійска-беларускага канфлікту адпавядае пазіцыі дэпутатаў беларускага Парламенту. Як ужо перадаваў Тэлеграф, дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Леаненка лічыць, што нельга дапусціць узмацнення напалу страсцей і расколу паміж дзвюма дружалюбнымі дзяржавамі і народамі Беларусі і Расіі. У сувязі з гэтым яна падкрэсліла велізарную адказнасць у гэтым пытанні палітыкаў і журналістаў. Прычым апошнім, па словах Валянціны Леаненка, на час трэба ўвогуле замаўчаць.

Как вам новость?