МЗС: рэзалюцыя ПАРЕ была прынята імпульсіўна

30.04.2010 14:51
Архив Редакция

У міністэрстве замежных спраў Беларусі заявілі, што рэзалюцыя Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы "пакідае адчуванне, быццам дакумент быў прыняты імпульсіўна". "Першае знаёмства з тэкстам пакідае адчуванне, што гэты дакумент быў прыняты імпульсіўна, пад уплывам выпадковых фактараў ці ваганняў палітычнай кан'юнктуры", — сказаў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«ПАРЕ кажа пра сваю прыхільнасць да дыялогу з Беларуссю і тут жа прымае рашэнне прыпыніць усе кантакты», — падкрэсліў прадстаўнік міністэрства, перадае БелаПАН.

Па словах Андрэя Савіных, у гэтай сітуацыі пазіцыя беларускага боку выглядае больш паслядоўнай. «Мы разглядаем дыялог як сродак рашэння ўсіх існых пытанняў, дасягнення паразумення і разлічваем, што нашыя партнёры таксама прыйдуць да такой высновы», — сказаў прэс-сакратар МЗС.

Как вам новость?
Головоломки