МЗС РФ чакае ад Беларусі хутчэйшага далучэння да Мытнага саюза

02.07.2010 09:10
Архив Редакция

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў РФ Андрэй Несцярэнка заявіў, што Расія вітала б хутчэйшае далучэнне Беларусі да Мытнага саюза Расіі і Казахстана. "З першага ліпеня пачынаецца дзеянне Мытнага кодэксу Расіі і Казахстана. Будзем вітаць далучэнне да гэтага працэсу беларускага боку", — сказаў дыпламат.

Па словах Андрэя Несцярэнкі, расійскі бок спадзяецца, што наступны інтэграцыйны этап — фармаванне адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана — будзе рэалізаваны ў хуткім часе.

Паводле неафіцыйных дадзеных беларускія дэпутаты 30 чэрвеня на закрытым паседжанні парламенту ратыфікавалі Мытны кодэкс Мытнага саюза, аднак дадзеную інфармацыю афіцыйныя структуры адмаўляюцца пацвярджаць альбо абвяргаць. Чыноўнікі заяўляюць аб тым, што каментар па гэтым пытанні абвесцяць напярэдадні саміту ЕўрАзЭС у Астане, які адбудзецца чацвертага і пятага ліпеня.

Как вам новость?
Головоломки