МЗС РФ патрабуе ад Беларусі вызваліць расійцаў

22.12.2010 15:55
Архив Редакция

У ходзе тэлефоннай размовы 22 снежня статс-сакратар — намеснік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін запатрабаваў ад першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Ігара Петрышэнкі хутчэйшага вызвалення ўсіх расійскіх грамадзянаў, што былі затрыманы 19 снежня ў Мінску і знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам у ізалятарах часовага ўтрымання.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, падчас размовы бакі таксама абмеркавалі пытанні бягучага двухбаковага ўзаемадзеяння па лініі знешнепалітычных ведамстваў.

Як паведамляў Тэлеграф, беларуская міліцыя падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту апазіцыі 19 снежня ў Мінску затрымала дзевяць грамадзян РФ. Пра гэта паведамілі ў расійскай амбасадзе ў Беларусі. «Нам прадстаўлены спіс затрыманых грамадзян Расіі, у ім дзевяць чалавек», — сказаў расійскі дыпламат.

Как вам новость?