МЗС РФ: рашэнне суду СНД па позве Беларусі будзе рэкамендацыйным

26.03.2010 13:54
Архив Редакция

У міністэрстве замежных спраў Расіі заявілі, што рашэнне Эканамічнага суда СНД па позве Беларусі адносна пошлін на нафтапрадукты не будзе насіць абавязковы характар. "Да гэтага трэба ставіцца спакойна... Ну, а суд — хай суд разбіраецца. Дарэчы, гэты суд выносіць рэкамендацыйныя рашэнні", — адзначыў першы намглавы МЗС РФ Андрэй Дзянісаў.

Пры гэтым прадстаўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства назваў «нармалёвым» тое, што Беларусь вырашае пытанне пра збіранне пошлін на нафтапрадукты з дапамогай «рычагоў карэктнага вырашэння спрэчак, прынятых у рынкавай эканоміцы», паведамляе РІА «Новости».

«Што да сутнасці справы, дык гэтае пытанне з’яўляецца прадметам перамоў паміж дзвюма краінамі. Увогуле, рашэнне ўжо было знойдзена і зафіксавана ў адпаведных дамовах, падпісаных дзвюма краінамі», — дадаў Андрэй Дзянісаў.

Разам з тым, па словах кіраўніка прэс-службы Эканамічнага суда СНД Уладзіміра Вінніка, рашэнні гэтага суда абавязковыя для выканання ўсімі краінамі Садружнасці.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Беларусь падала ў Эканамічны суд СНД позву пра неправамернасць збірання Расіяй пошлін на нафтапрадукты, якія вырабляюцца на беларускіх НПЗ з расійскай сыравіны, 25 сакавіка. Беларускі мінюст аргументаваў сваю пазіцыю тым, што пошліны не могуць спаганяцца ў сувязі з пачаткам дзеяння першага студзеня 2010 года Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

Как вам новость?
Головоломки