МЗС РФ: Расія не плоціць Беларусі за свае ваенныя базы

26.01.2011 12:19
Архив Редакция

Расія не плоціць Беларусі ніякіх сумаў больш за тое, што неабходна для ўтрымання яе ваенных базаў на беларускай тэрыторыі. Аб гэтым заявіў першы намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Дзянісаў. "Сапраўды, якіх-небудзь дадатковых сумаў, звыш неабходных для ўтрымання, аплаты функцыянавання гэтых аб'ектаў, мы не нясем", — сказаў ён. 

«Гэта элемент нашых саюзніцкіх адносін у сферы сумеснай абароны», — растлумачыў прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства дэпутатам Дзярждумы ў ходзе прадстаўлення вынесенага на ратыфікацыю беларуска-расійскага міжурадавага пагаднення «Аб забеспячэнні ўзаемных паставак прадукцыі ваеннага, двайнога і грамадзянскага прызначэння ў перыяд нарастання пагрозы агрэсіі і ў ваенны час», перадае ІА «Regnum-Беларусь».

Андрэй Дзянісаў таксама дадаў, што ў цяперашні час на тэрыторыі Беларусі размешчаны шэраг ваенных аб’ектаў, якія засталіся ад ваеннай інфраструктуры УС СССР, у асноўным звязаных з паветранай абаронай, радыёлакацыяй, далёкай сувяззю і гэтак далей.

Как вам новость?
Головоломки