МЗС РФ зноў заклікаў ўлады Беларусі вызваліць арыштаваных па "справе 19 снежня"

09.02.2011 11:27
Архив Редакция

Кіраўнік міністэрства замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў зноў заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых і арыштаваных па "справе 19 снежня". "Тое, што адбылося пасля выбараў, было абсалютна непатрэбным і непрымальным. Мы заклікаем вызваліць кандыдатаў у прэзідэнты, вызваліць журналістаў, праваабаронцаў, а таксама і двух нашых грамадзян, якім да гэтага часу не прад'яўленыя ніякія абвінавачанні", — сказаў расійскі міністр.

Па словах кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства, у Расіі часам таксама адбываюцца эксцэсы. «Але гэта не азначае, што мы павінны закрываць вочы на тое, што адбываецца ў суседзяў. Мы са сваімі эксцэсамі змагаемся і хочам, каб у нашай брацкай суседняй краіне таксама гэта зрабілі», — цытуе Сяргея Лаўрова «РИА Новости».

Раней, як ужо перадаваў Тэлеграф, следчыя органы Беларусі адмовіліся спыніць крымінальныя справы ў адносінах да расійцаў Івана Гапонава і Арцёма Брэуса, якія праходзяць па «справе 19 снежня». Аднак затрыманым расійцам змянілі абвінавачанне.

Між тым прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 1 лютага на пасяджэнні Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, які праходзіў у Екацярынбургу, выказаў незадаволенасць пазіцыяй міністэрства замежных спраў Расіі.

Как вам новость?
Головоломки