МЗС: СБ пацвярджае правільнасць курсу на лібералізацыю эканомікі

08.07.2010 17:24
Архив Редакция

Даклад Сусветнага банка прызнае поспехі беларускага ўрада ў сферы развіцця рынку інвестыцый і пацвярджае правільнасць курсу на лібералізацыю эканамічных адносін унутры краіны. Пра гэта заявіў восьмага ліпеня прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.

Па словах прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, у штогадовым дакладзе Сусветнага банка Беларусь займае прыкметнае месца як краіна, якая дамаглася уражлівых поспехаў у гэтым напрамку, перадае БелаПАН.

«У дакладзе ВБ даецца ацэнка намаганням 87 дзяржаў па стварэнні спрыяльных умоваў прыцягнення прамых замежных інвестыцыяў. У гэтым годзе Беларусь выйшла ў лідары ў сваім рэгіёне па паказчыку прастаты заснавання замежнага прадпрыемства, апярэдзіўшы па некаторых паказчыках такія краіны, як Аўстрыя, Велікабрытанія, Іспанія, Ірландыя , Польшча, Румынія, Славакія, Чэхія і Францыя, а таксама ЗША і Японію», — распавёў прадстаўнік МЗС.

Як паведамляецца ў дакладзе, Беларусь займае высокія пазіцыі па забеспячэнні эфектыўнага доступу прадпрыемстваў да зямлі, па эфектыўнасці рашэння камерцыйных спрэчак, па паказчыку магчымасцяў інвеставання ў розныя сектары эканомікі.

Тым не менш, працэс лібералізацыі эканомікі яшчэ далёкі ад свайго завяршэння, адзначыў прадстаўнік міністэрства. «У сярэднетэрміновай перспектыве ўрад Беларусі рэалізуе яшчэ шэраг мерапрыемстваў, якія павінны істотна наблізіць нашу краіну да выканання задачы, пастаўленай прэзідэнтам Беларусі, а менавіта ўваходжанне Беларусі ў 30 краін свету з найлепшымі ўмовамі для інвестыцыяў і вядзення бізнэсу», — канстатаваў Андрэй Савіных.