МЗС Швецыі: Лукашэнку зноў могуць забараніць уезд у ЕС

04.01.2011 11:53
Архив Редакция

Еўрасаюз можа аднавіць дзеянне забароны на ўезд у краіны супольнасці для прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і іншых беларускіх дзяржчыноўнікаў, вінаватых у арыштах удзельнікаў дэманстрацыі апазіцыі пасля выбараў. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт.

«Мы павінны кіравацца логікай нашай папярэдняй палітыкі. У мінулы раз, калі больш не было палітычных зняволеных (у Беларусі), мы (Савет міністраў замежных спраў ЕС) прынялі пазітыўныя меры. Цяпер, калі зняволеных стала нашмат больш, тыя, хто прымаў удзел у акцыях (супраць апазіцыі), і тыя, хто супрацоўнічаў з імі, іх давядзецца вярнуць у спіс (тых, каму забаронены ўезд у ЕС)», — заявіў кіраўнік шведскага МЗС, перадае Корреспондент.net.Адказваючы на пытанне, ці будзе Лукашэнка сярод афіцыйных беларускіх асобаў, на якіх распаўсюдзяць забарона на ўезд у ЕС, кіраўнік МЗС Швецыі сказаў, што, на яго думку, прэзідэнт Беларусі «вельмі верагодна быў уцягнуты у акцыі, якія мелі месца».Як раней паведамляў Тэлеграф, пасля выбараў прэзідэнта Беларусі, перамогу на якіх атрымаў Аляксандар Лукашэнка, тысячы прыхільнікаў апазіцыі наладзілі несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску, пасля чаго распачалі спробу захопу Дома ўрада.Акцыя была падаўленая ўнутранымі войскамі і спецназам. Больш за 600 удзельнікаў мітынгу былі асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў. Акрамя таго да крымінальнай адказнасці былі прыцягнутыя сямёра апазіцыйных кандыдатаў. Цяпер у СІЗА КДБ застаюцца чацвёра былых кандыдатаў у прэзідэнты — Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Алесь Міхалевіч.

Как вам новость?