МЗС Швецыі выклікае амбасадара Беларусі для тлумачэнняў інцыдэнту ў Мінску

23.06.2011 16:09
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Швецыі рэзка асудзіла арышты ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску 22 чэрвеня. У ліку затрыманых удзельнікаў акцыі апынуўся намеснік кіраўніка амбасады Швецыі ў Мінску Дэвід Эмтэстам. Як паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве Швецыі, у сувязі з гэтым інцыдэнтам 23 чэрвеня МЗС Швецыі выклікае беларускага амбасадара.

«Гэта зусім непрымальна і з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем таго, што ў краіне адсутнічае павага асноўных дэмакратычных правоў. Гэты недахоп Швецыя і ЕС крытыкавалі неаднаразова», — заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, у сераду, 22 чэрвеня, у ходзе акцыі маўклівага пратэсту ў Мінску сярод затрыманых апынуўся намеснік кіраўніка амбасады Швецыі ў Мінску Дэвід Эмтэстам. Другога сакратара шведскай амбасады затрымалі байцы спецназу нягледзячы на тое, што ён прад’явіў свой дыпламатычны пашпарт.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 23 чэрвеня на брыфінгу адмовіўся каментаваць сітуацыю з затрыманнем шведскага пасла ў час разгону акцыі пратэсту 22 чэрвеня.

Как вам новость?
Головоломки