МЗС: статус Бакіева ў Беларусі пакуль не вызначаны

22.04.2010 17:00
Архив Редакция

Начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу 22 красавіка ў Мінску паведаміў журналістам, што статус Курманбека Бакіева (прэзідэнта Кыргызстана) у Беларусі пакуль яшчэ не вызначылі. Па словах прэс-сакратара, казаць "пра гэта пакуль рана".

«Вы ўсе чулі заяву Аляксандра Лукашэнкі, — звярнуўся да журналістаў Андрэй Савіных. — Ён запрасіў Курманбека Бакіева ў Беларусь. А што тычыцца прадстаўлення статусу — гэта працэдура юрыдычная».

Кажучы пра падрыхтоўку гуманітарнага грузу для Кыргызстана, прадстаўнік МЗС паведаміў, што яна ажыццяўляецца «досыць хуткімі тэмпамі». «Фактычна, груз ужо сфармаваны. На дзевяноста адсоткаў ён складаецца з прадуктаў харчавання», — праінфармаваў Андрэй Савіных, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

«У цяперашні момант міністэрства замежных спраў праводзіць кансультацыі з прымаючым бокам для таго, каб вызначыць структуры, якія прымуць гэты груз і змогуць забяспечыць надзейную дастаўку грузу тым, каму гэта неабходна. Цяпер гэта праца ажыццяўляецца, і пра яе вынікі мы вам паведамім дадаткова, у тым ліку і пра дату вылету самалёта», — паведаміў прэс-сакратар МЗС.

Как вам новость?
Головоломки