МЗС: супраць Беларусі развязалі дэструктыўную інфармацыйную вайну

25.01.2011 16:00
Архив Редакция

Начальнік упраўлення інфармацыі міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных 25 студзеня заявіў, што ў цяперашні час супраць Беларусі вядзецца адкрытая, дэструктыўная інфармацыйная вайна. "Выкарыстоўваецца любая хлусня і правакацыі для таго, каб паставіць пад сумнеў вынікі прэзідэнцкіх выбараў і свабоднага волевыяўлення беларускага народа", — адзначыў прэс-сакратар МЗС. 

Андрэй Савіных указаў на дэструктыўны характар паведамленняў, якія з’явіліся ў СМІ, аб збіцці пасла Венгрыі ў Беларусі Ферэнца Контры, што нібыта мела месца 19 снежня 2010 года, перадае БелТА.

Гэтая інфармацыя афіцыйна абвяргаецца не толькі ў знешнепалітычным ведамстве Беларусі, але і ў венгерскім пасольстве ў Беларусі. У МЗС перакананыя, што «час усё расставіць на свае месцы».

Між тым у шэрагу польскіх СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што падчас акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня беларуская міліцыя збіла групу асоб, сярод якіх быў амбасадар Венгрыі ў Беларусі Ферэнц Контра.

Як раней перадаваў Тэлеграф, паводле інфармацыі беларускіх спецслужбаў, за акцыяй у Мінску 19 снежня планавалі «ажыццяўляць назіранне» супрацоўнікі пасольстваў Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Латвіі, Чэхіі, Швецыі. Тым не менш, аб затрыманні або збіцці дыпламатаў падчас акцыі афіцыйна не паведамлялася.

Как вам новость?