МЗС "сур'ёзна працуе" над бязвізавым рэжымам з Турцыяй

20.05.2010 13:05
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі праводзіць перамовы аб адмену візавага рэжыму з Турцыяй, паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. "Сапраўды, мы вельмі сур'ёзна працуем з турэцкім бокам аб адмене візаў наогул", — адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі беларускага замежнапалітычнага ведамства.

Разам з тым, як адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі, адмена візавага рэжыму — гэта «двухбаковы працэс», перадае БелТА. «Думаю, што яго перспектывы вельмі і вельмі пазітыўныя», — сказаў Андрэй Савіных. 
Прэс-сакратар МЗС на брыфінгу 20 траўня таксама закрануў пытанне пра падпісанне дамовы з Літвой пра малы памежны рух, перамовы аб якім пакуль не завершаны. «Па інфармацыі консульскага ўпраўлення, адна з версій дадзенага пагаднення нядаўна перададзена на разгляд літоўскаму боку», — распавёў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі.

Как вам новость?