МЗС: у 2010 годзе неабходна весці наступальны маркетынг

05.03.2010 10:13
Архив Редакция

Чацвёртага сакавіка прайшло паседжанне калегіі міністэрства замежных спраў Беларусі, падчас якога падвялі вынікі замежнаэканамічнай працы краіны ў 2009 годзе, а таксама назвалі асноўныя задачы на 2010 год. “Сёлета неабходна весці наступальны маркетынг і праводзіць палітыку гнуткасці для захавання і развіцця наяўных рынкаў і выйсця на новыя“, — распавялі ў прэс-службе МЗС.

У паседжанні калегіі ведамства прынялі ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімір Андрэйчанка, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання краіны і асобных беларускіх замежных устаноў, а таксама прадстаўнікі шэрагу вядучых прадпрыемстваў-экспарцёраў рэспублікі, перадае прэс-служба МЗС.

З дакладам выступіў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, пасля чаго адбылося прадметнае абмеркаванне дакладу з удзелам кіраўнікоў беларускіх органаў дзяржкіравання і прадпрыемстваў-экспарцёраў, шэрагу паслоў Беларусі.

“Асноўнай тэмай дыскусіі стала пытанне пра неабходнасць трывалага замацавання ў занятых беларускімі экспарцёрамі нішах і дасягнення ўстойлівых паставак на новыя рынкі. У дадзеным кантэксце былі адзначаны крокі, прадпрынятыя ўжо ў 2009 годзе, якія дазволілі паставіць беларускую прадукцыю на рынкі цэлага шэрагу новых краін, але якія недастатковыя для забеспячэння ўстойлівага вяртання на дасягнутыя раней аб’ёмы экспартных паставак“, — распавялі ў прэс-службе міністэрства.

Падчас паседжання таксама абмеркавалі праблемныя пытанні выкарыстання пэўных прылад пасоўвання экспарту, такіх, як крэдытаванне і страхаванне экспарту, лізінг. “У якасці аднаго з перспектыўных кірункаў працы вылучылі праекты стварэння за мяжой зборачных вытворчасцяў. Яшчэ адным элементам, неабходным для пашырэння замежнаэканамічнай дзейнасці Беларусі на вонкавых рынках, назвалі актывізацыю працы міжурадавых камісій па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве“, — адзначылі ў прэс-службе ведамства.

“Сярод наяўных на дадзеным этапе праблем падчас паседжання калегіі адзначылі незбалансаванасць вонкавага гандлю і важнасць выбудоўвання рэальных сістэмных механізмаў рэгулявання аб’ёмаў імпартных паставак. Падкрэслілі жыццёвую неабходнасць рэалізацыі праектаў імпартазамяшчэння, асабліва тых, якія забяспечваюць хуткую акупляльнасць, зніжэнне энергаёмістасці і матэрыялаёмістасці, павялічваюць эфектыўнасць вытворчасці“, — паінфармавалі ў прэс-службе МЗС.
 
Как вам новость?
Головоломки