МЗС: у краін Мытнага саюза хопіць рэсурсаў для яго запуску без выняткаў

10.06.2010 13:15
Архив Редакция

Мытны саюз зможа паўнавартасна запрацаваць з першага ліпеня, паколькі ў Расіі, Казахстана і Беларусі ёсць дастаткова рэсурсаў, каб стварыць яго без выняткаў і абмежаванняў. Так ахарактарызаваў асноўны прынцып пазіцыі Беларусі ў трохбаковым перамоўным працэсе начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Андрэй Савіных.

«Мы лічым, што на дадзеным этапе неабходна прыкладаць усе намаганні для паспяховага завяршэння гэтага працэсу, перш за ўсё, гэта ў інтарэсах ўсіх трох удзельнікаў», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства, перадае БелТА.

Тым часам, як раней паведаміў Тэлеграф, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адклала разгляд пытання аб ратыфікацыі Мытнага кодэксу Мытнага саюза, якое было запланавана на дзясятага чэрвеня.

Старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч праінфармаваў, што паводле «дзеных працэдураў ратыфікацыя пагаднення будзе разгледжана да канца сесіі». Наступнае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў пройдзе 14 чэрвеня, а на 30 чэрвеня плануецца закрыццё сесіі.

Раней МЗС Беларусі ўжо заявіў, што Беларусь гатовая ратыфікаваць Мытны кодэкс Мытнага саюза, але толькі калі ў ім не будзе ніякіх выняткаў.

Самым адчувальным пытаннем для Беларусі пры стварэнні Мытнага саюза з’яўляецца адмена уведзеных Расеяй з 2010 года экспартных пошлінаў на нафтапрадукты. Гэтае пытанне Масква гатовая абмяркоўваць толькі ў рамках перамоваў па адзінай эканамічнай прасторы, якая павінна пачаць дзейнічаць з 2012 года. Незадаволенасць Мінска звязана таксама з патрабаваннем Расіі павысіць беларускія пошліны на ўвоз аўтамабіляў фізічнымі асобамі да ўзроўню расійскіх.

Как вам новость?
Головоломки