МЗС "выкрыў чарговую хлусню на адрас Беларусі"

14.04.2011 13:27
Архив Редакция

Начальнік упраўлення інфармацыі і прэс-сакратар беларускага міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных абверг заявы расійскіх СМІ аб тым, што ў амбасадзе Беларусі ў РФ размяшчаецца казіно. Аб тым, што нелегальныя гульнёвыя ўстановы ёсць у амбасадах РБ і Паўночнай Карэі ў Маскве, 14 красавіка паведаміла расійскае выданне "Весці".

Андрэй Савіных назваў публікацыю «фальшыўкай». «Ніякага казіно ў беларускім пасольстве ў Маскве няма і быць не магло. Калі б журналіст газеты «Весці» звярнуўся да амбасадара Беларусі з гэтым пытаннем, то неадкладна атрымаў бы поўны і вычарпальны адказ», — заявіў ён.

У сваю чаргу кіраўнік беларускага дыпведамствы ў Маскве Васіль Даўгалёў запрашае журналістаў наведаць амбасаду. «Прадстаўнікам СМІ прадастаўлена магчымасць наведаць любыя памяшканні па іх жаданні», — паведамілі ў беларускім МЗС.

Дыпмісія КНДР у Маскве ў сваю чаргу таксама абвергла інфармацыю аб нелегальным казіно на тэрыторыі амбасады. «На тэрыторыі нашага пасольства няма і ніколі не было ніякіх казіно», — паведамілі ў прадстаўніцтве Паўночнай Карэі.

Згодна з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах 1961 года, дыпламатычным місіям забаронена выкарыстоўваць амбасаду ў мэтах, якія нстасуюцца з функцыямі прадстаўніцтва, нормамі міжнароднага права і спецыяльнымі пагадненнямі паміж акрэдытуючай дзяржавай і дзяржавай знаходжання.

Как вам новость?
Головоломки