МЗС заклікала беларусаў не ездзіць у «сяброўскую» Лівію

22.02.2011 10:46
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі заклікала грамадзян устрымаюцца ад паездак у Лівію ў сувязі з падзеямі, якія там адбываюцца. Пра гэта 21 лютага заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. "У сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў гэтай краіне МЗС Беларусі рэкамендуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь ўстрымацца ад паездак у Лівію", — паведаміў ён.

«Мы спадзяемся на больш хуткае спыненне гвалту і аднаўленне міру і парадку ў гэтай сяброўскай краіне», — адзначыў Андрэй Савіных.

Як паведамляў Тэлеграф, масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі Муамара Кадафі, які кіруе краінай 42 гады, працягваюцца ў Лівіі з 15 лютага. У ходзе сутыкненняў дэманстрантаў з паліцыяй і войскам, па дадзеных праваабаронцаў, загінула больш за 230 чалавек. Улады заяўляюць пра 84 загінулых. Сын Кадафі Сайф аль-Іслам заяўляў, што сепаратысцкі апазіцыйны рух «пагражае адзінству краіны».

Как вам новость?