МЗС заклікаў ЗША "расстыкавать завалы" ў стасунках

27.05.2010 12:24
Архив Редакция

У міністэрстве замежных спраў Беларусі пракаментавалі падаўжэнне мараторыя на дзеянне санкцыяў ЗША ў дачыненні да двух прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" — "Полацак-Шкловалакно" і "Лакафарба" яшчэ на паўгады. "Перад двума партнёрамі стаіць задача па расстыкоўцы тых завалаў, якія паўсталі ў двухбаковых адносінах у мінулыя гады", — сказаў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«Што да падаўжэнні мараторыя на ўжыванне санкцый у дачыненні да двух нашых прадпрыемстваў, мы разглядаем гэта як рашэнне ў правільным кірунку. Перакананы, што мы маглі б шмат зрабіць у інтарэсах дзвюх дзяржаў, і лічым, што адмена санкцый у прынцыпе з’яўляецца важнай умовай для пачатку такога дыялогу», — цытуе начальніка ўпраўлення інфармацыі беларускага замежнапалітычнага ведамства БелТА.
На думку афіцыйнага прадстаўніка МЗС Беларусі, адмена санкцыяў «дасць штуршок канструктыўнаму і сістэмнаму дыялогу з амерыканскім бокам ва ўсіх кірунках нашага ўзаемадзеяння».
Раней Тэлеграф паведамляў, што разам з падаўжэннем мараторыя на санкцыі ў дачыненні да двух беларускіх ААТ мінфін ЗША заявіў, што цалкам адмяняць эканамічныя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі ў Вашынгтоне пакуль не маюць намер.
«На жаль, нядаўнія падзеі, уключаючы рэйды супраць няўрадавых арганізацый на мінулым тыдні, сведчаць пра тое, што дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да асноўных свабодаў працягваюць насіць негатыўны характар. Паляпшэнне амерыкана-беларускіх адносінаў адбудзецца толькі пры ўмове рэальнага прагрэсу ў вобласці дэмакратыі і выканання асноўных правоў чалавека. Гэтая сітуацыя будзе ўлічвацца падчас прыняцця рашэння пра далейшае прыпыненне санкцыяў у лістападзе», — заявілі ў пасольстве ЗША ў Беларусі 25 траўня.

Как вам новость?