МЗС: Захад развязаў супраць Беларусі інфармацыйную вайну

28.02.2011 14:31
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала "інфармацыйнай вайной" "ілжывыя выдумкі аб Беларусі", якія з'явіліся ў замежных СМІ за апошнія некалькі дзён. Так начальнік упраўлення інфармацыі МЗС РБ Андрэй Савіных пракаментаваў 28 лютага заявы аб магчымай датычнасці Мінску да падзеяў у Лівіі і Кот-д'Івуары.

«Спачатку выдумалі беларускіх наймітаў у Лівіі, потым вынайшлі прызямленне ў Мінску самалёта з золатам і брыльянтамі з Лівіі, сёння арганізавалі «абвінавачванні» ў міфічным парушэнні санкцый Рады Бяспекі ААН. Усе гэтыя заявы не адпавядаюць рэчаіснасці. У рэчаіснасці супраць Беларусі праводзіцца дэструктыўная інфармацыйная атака, накіраваная на дыскрэдытацыю краіны», — заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
 
«Галоўнай зброяй праціўнікаў Беларусі становяцца хлусня і паклёп. Гэта лішні раз даказвае іх маральны ўзровень і паказвае іх рэальнае стаўленне да Беларусі і беларускага народа. Правал ўсіх гэтых спробаў непазбежны», — падкрэсліў Андрэй Савіных.

МЗС: заява Пан Гі Муна можа не мець адносіны да офісу генеральнага сакратара ААН

Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала занепакоенасць з нагоды «ілжывых абвінавачванняў» у пастаўках узбраенняў у Кот-д’Івуар у абыход санкцый Рады бяспекі ААН і засумнявалася ў сапраўднасці заявы, якія прыпісваюцца генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну, які з’явіўся на афіцыйным сайце арганізацыі.

«Мы звярнулі ўвагу, што на сайце ААН дадзены матэрыял мае вельмі дзіўны загаловак, а менавіта «Заява, што прыпісваецца прэс-сакратару Генеральнага сакратара ААН». Неабходна высветліць, як гэты артыкул патрапіў на сайт ААН. Магчыма, што ён не мае ніякага дачынення да офісу Генеральнага Сакратара», — гаворыцца ў каментары беларускага МЗС.
         
«Рэспубліка Беларусь заўсёды вельмі адказна ставілася да рашэнняў Рады Бяспекі ААН. У Беларусі створана эфектыўная сістэма экспартнага кантролю над узбраеннямі. Усе гэтыя абвінавачанні не адпавядаюць рэальнасці», — заявіў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС РБ.

Как вам новость?
Головоломки