На адным з прадпрыемстваў Магілёва адбыўся выбух

30.08.2010 11:53
Архив Редакция

У 21:00 29 жніўня 2010 года ў слясарнай майстэрні кампрэсарнага цэха ГП «Магілёўскі рыбакомплекс" выбухнуў газавы балон аб'ёмам 40 літраў, прызначаны для выкарыстання пры правядзенні дахавых прац. У выніку выбуху пацярпела трое рабочых, якія атрымалі апёкі і траўмы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Праз няспраўнасцьі вентыля балона адбылася ўцечка газу, у выніку чаго ў памяшканні ўтварылася газапаветраная сумесь. Праз некаторы час адбыўся выбух сумесі, якая назбіралася, але ўзгарання не адбылося.

Выбух разбурыў дзве сцяны слясарнай майстэрні, Выбухная хваля пашкодзіла 6 дзвярных палотнаў у кабінетах дзяжурнага персаналу, падсобных памяшканнях і калідоры, а таксама часткова зашкленне на першым паверсе.

Как вам новость?
Головоломки