На аўтарынку "Ждановічы" пачаўся стыхійны мітынг

08.04.2010 12:31
Архив Редакция

Стыхійны мітынг прадаўцоў аўтамабіляў на аўтарынку "Ждановічы" пачаўся раніцай восьмага красавіка. Яны пратэстуюць супраць чарговага падвышэння кошту ўезду на тэрыторыю рынка — з 95 да 100 тыс. рублёў. Адзін з прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынку, адзначыў, што мітыныгоўцы незадаволеныя і ўмовамі для працы, дадаўшы таксама, што колькасць удзельнікаў акцыі складае да 300 чалавек.

Па словах жа дырэктары гандлёвага дому «Ждановічы» Генадзя Падбярэзнага, мітынг пачалі «каўказскія грамадзяне», якія блакавалі ўезд на рынак, паведамляе БелаПАН.

«Я б не сказаў, што гэта стыхійны страйк. Парадку 20 чалавек там. Прычым людзі, якія не беларусы, каўказцы. Нібы ў аднаго з іх занялі тут месца. Гэта была змушаная мера, таму што ў нас тут ідзе будаўніцтва. Паставілі машыны на тое месца, якое раней займаў гэты каўказскі грамадзянін. Ён узняў сваіх таварышаў. Тут ідзе проста аб’ектыўнае парушэнне парадку групай людзей, якія прыкрываюцца тым, што паднялі на пяць тысяч рублёў кошт заезду», — паведаміў дырэктара гандлёвага дому.

Генадзь Падбярэзны падкрэсліў, што асноўная маса прадаўцоў просіць даць ім магчымасць заехаць на тэрыторыю рынку. «Людзі спрабуюць заехаць, ім пачынаюць пагражаць, таму мы выклікалі міліцыю. Міліцыя сумесна з нашай службай бяспекі наводзіць парадак, тлумачыць», — дадаў дырэктар.

Как вам новость?
Головоломки