На "Be2gether 2010" выступяць Лявон Вольскі, "Рубль" і Roots Manuva

31.03.2010 16:22
Архив Редакция

Арганізатары абвясцілі новых удзельнікаў фэсту "Be2gether 2010", які пройдзе 25-27 чэрвеня ля замка Нарвілішкі, Літва. Беларускім хэдлайнерам фэсту будзе Лявон Вольскі. "Усходні" блок на фэсце падтрымае група "Рубль" на чале з Сяргеем Шнуравым, а "заходні" — вядомы брытанскі рэпер Roots Manuva.

Лявон Вольскі прадставіць на фэсце свой новы альбом «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх класікаў, а таксама хіты з розных праектаў, уключаючы «Крамбамбуля», «Я нарадзіўся тут» і іншыя.
«Мяне цешыць, што Лявон, быўшы легендай беларускага рока, не спыняецца і ўвесь час шукае нейкія новыя творчыя шляхі. «Be2gether» — фэст музыкі і мастацтваў, таму гэты праект ідэальна ўпісваецца ў яго», — кажа Гедрус Клімкявічус, арганізатар і ідэолаг «Be2gether».
Лявон Вольскі «Белая яблыня грому» 
Другім, але не апошнім прадстаўніком Беларусі сёлета будзе малады гурт Open Space, які нядаўна выпусціў дэбютны альбом «Deal With Silence» і атрымаў узнагароду «Поп-рок праект» на нядаўняй «Рок-каранацыі».
«Мне здаецца, што яны яшчэ знаходзяцца напачатку шляху, але мы бачым у іх патэнцыял і спадзяемся, што выступ на «Be2gether» дапаможа ім зрабіць крок наперад. Апроч гэтага мы спадзяемся запрасіць яшчэ адзін-два беларускія калектывы. Цяпер ідзе адбор», — адзначыў Гедрус Клімкявічус.
Open Space «Beautiful»
Апроч гэтага склад удзельнікаў фэсту папоўніўся яшчэ двума гучнымі імёнамі. На «Be2gether» выступіць расійскі гурт «Рубль» (новы праект былых удзельнікаў гурту «Ленінград» на чале з Сяргеем Шнуравым) і вядомы брытанскі рэпер Roots Manuva, які супрацоўнічаў з Gorillaz, U.N.K.L.E., Nightmares On Wax, The Cinematic Orchestra, Coldcut і шматлікімі іншымі выканаўцамі.
Roots Manuva «Dreamy Days»
Рубль — «Дашырак» (нецэнзурная лексіка!):
Нагадаем, што хэдлайнерамі фэсту будуць гурту Skunk Anansie (Вялікабрытанія) і Empire Of The Sun (Аўстралія). Таксама выступяць групы «Гайдамаки» (ска-фолк, Украіна), Crystal Fighters (электроніка, Вялікабрытанія), WhoMadeWho (электра-рок, Данія), Bauchklang (бітбоксеры, Аўстрыя), Casiokids (электра-поп, Нарвегія), Silence Family (электра-поп, Літва). Падрабязная інфармацыя аб усіх артыстах на афіцыйным сайце www.b2g.lt 
Квіткі на фэст ужо паступілі ў продаж у Беларусі. Іх кошт будзе расці ад 250 тыс. рублёў (на гэты момант) да 350 тыс. рублёў у канцы мая. Візы для грамадзян Беларусі пры наяўнасці беларускага квітка традыцыйна будуць бясплатнымі. Чакаецца, што дакументы ў амбасадзе Літвы будуць прымаць з сярэдзіны красавіка да пачатку чэрвеня, пра што будзе абвешчана дадаткова. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96, а таксама праз сайт www.soundline.by.

b2g-afisha.jpg

Как вам новость?