На Беларусь рухаецца цыкланічны віхор "Нікалас"

08.02.2011 11:00
Архив Редакция

Умовы надвор'я ў Беларусі 8 лютага будзе вызначаць малады цыклон, названы нямецкімі сіноптыкамі «Нікаласам». У сярэдзіне дня ён выйдзе на Ленінградскую вобласць Расіі, выклікаўшы непагодлівае і ветранае надвор'е ў краінах Усходняй Еўропы, уключаючы Беларусь, дзе стане прычынай ападкаў у выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Як паведамілі ў Белгідраметэацэнтры, на асобных участках дарог краіны магчымы галалёд. У многіх раёнах узмоцніцца вецер, хуткасць якога ўзрасце да 15-22 м/с, месцамі чакаецца вельмі моцны парывісты вецер да 27 м/с (па Мінску — да 24 м/с). Тэмпература паветра ноччу -4..+2°С, днём +1..+7°С.

На значнай частцы Беларусі моцны парывісты вецер пачне сціхаць 9 лютага ў другой палове дня, бо «Нікалас» працягне свой шлях на ўсход. Па большай частцы Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, завіруха, на дарогах захаваецца галалёд. Тэмпература паветра складзе ад -4°С уначы да +2°С днём.

10 лютага надвор’е ў краіне абумовіць няўстойлівая і прахалодная паветраная маса са Скандынаўскага паўвострава. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу па паўночным усходзе чакаецца парывісты вецер, завіруха, на дарогах галалёд. Па словах сіноптыкаў, тэмпература паветра на працягу сутак панізіцца да -3..-9°С, ноччу пры праясненнях да -12°С; днём па паўднёвым захадзе 0..-2°С.

Как вам новость?