На беларускі рынак выходзіць "Недвижимость@Mail.Ru"

30.04.2010 17:59
Архив Редакция

На беларускім інтэрнэт-рынку нерухомасці з'явіўся найбуйнейшы гулец праект "Недвижимость@Mail.Ru" (http://realty.mail.ru/minsk/), які прадстаўляе найбольш поўную базу аб'яваў пра продаж і арэнду нерухомасці ў Мінску і буйных беларускіх гарадах.

Ужо цяпер карыстальнікам праекту даступныя больш за дзесяць тысяч абвестак куплі-продажу нерухомасці ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гародні і Магілёве. Кожны дзень на сайце з’яўляецца яшчэ некалькі дзясяткаў аб’ектаў. Партнёрам «Недвижимости@Mail.Ru» у Рэспубліцы Беларусь стаў рэсурс Realty.by.

Акрамя таго, на праекце рэгулярна з’яўляюцца паведамленні пра продаж і арэнду жылой, офіснай, складской і загараднай нерухомасці ў Маскве, Падмаскоўі, Санкт-Пецярбургу, рэгіёнах Расіі і 39 краінах свету. Таксама на старонках рэсурсу публікуюцца актуальныя навіны і артыкулы, якія расказваюць пра падзеі і тэндэнцыі рынку.

«Недвижимость@Mail.Ru» — галіновы праект-лідар Рунэту, яго штомесячная аўдыторыя перавышае 1,2 млн. чалавек. У найбліжэйшай будучыні «Недвижимость@Mail.Ru» плануе скласці партнёрскія пагадненні з вядучымі рэсурсамі ў яшчэ некалькіх краінах.

«Беларускі рынак нерухомасці — малады і вельмі перспектыўны. Агулам кожны тыдзень на партал Mail.Ru заходзіць амаль 150 тыс. чалавек з Рэспублікі, і мы лічым важным прапанаваць гэтым карыстальнікам якасны і карысны кантэнт. Ужо даўно існуюць лакалізаваныя версіі Афиши@Mail.Ru і Работы@Mail.Ru, і мы працягваем працаваць у дадзеным кірунку», — сказаў Алег Ільічоў, віцэ-прэзідэнт Mail.Ru па кантэнтных і сэрвісных праектах. 

Mail.Ru — расійская  кампанія, якая лідзіруе ў сферы  онлайн-камунікацый  і забаваў.  Яе ключавы актыў  — галоўны камунікацыйны партал Рунэту. У  яго ўваходзяць буйнейшыя ў Расіі і краінах СНД сэрвіс бясплатнай электроннай пошты,  які вядзе расійскі інстант-месэнджар Mail.Ru Агент, нацыянальная сацыяльная сетка Мой Мир@Mail.Ru, пошукавая сістэма Поиск@Mail.Ru і многія іншыя рэсурсы.

Как вам новость?
Головоломки