На беларуска-ўкраінскай мяжы зноў вялікія чэргі

20.08.2010 14:26
Архив Редакция

На беларуска-ўкраінскай мяжы на памежным пераходзе "Махро" ў Столінскім раёне ўтварылася доўгая чарга з легкавых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў. Беларусы, якія жадаюць трапіць ва Украіну, вымушаныя стаяць у чарзе па некалькі гадзін.

Па словах памежнікаў, такая сітуацыя на мяжы склалася праз набліжэнне школьнага сезону, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Традыцыйна, у гэты час многія жыхары памежных раёнаў адпраўляюцца на ўкраінскія рынкі, дзе купляюць вопратку, абутак і школьныя прылады для сваіх дзяцей па значна больш нізкіх, чым у Беларусі, коштах.

Как вам новость?