На беларускай мяжы затрымалі груз з радыёактыўнымі каштоўнымі камянямі

17.08.2010 17:14
Архив Редакция

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску "Бераставіца" 17 жніўня супрацоўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі затрымалі груз з радыёактыўнымі каштоўнымі камянямі. Дапушчальны ўзровень радыяцыі дадзены груз перавышаў ў шэсць разоў, паведамілі ў ДПК.

Небяспечны груз выявілі пры афармленні аўтамабіля DAF, які накіроўваўся з Польшчы ў Расію з сувенірнай прадукцыяй з прыроднага жэмчугу і каштоўных камянёў.

Аўтамабіль вывелі з агульнага аўтамабільнага патоку і змясцілі на асобную пляцоўку. У цяперашні час вырашаецца пытанне аб магчымасці транзіту транспартнага сродку праз тэрыторыю Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки