На беларускім інвестыцыйным форуме правядуць конкурс зваршчыкаў

03.03.2011 12:32
Архив Редакция

У Мінску 2 сакавіка прайшло пасяджэнне аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенні 17-20 траўня Беларускага прамысловага форуму, які праводзіцца з мэтай прыцягнення інвестыцый. На ім, сярод іншага, прапануецца арганізаваць выставу беларускіх энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій і абсталявання, а таксама правесці рэспубліканскі конкурс зваршчыкаў.

Акрамя таго, аргкамітэт мае намер правесці сімпозіум «Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць» і міжнародны конкурс энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій і абсталявання. «Трэба шырока паказаць, прадставіць праекты нашай інавацыйнай праграмы на пяцігодку. На форум прыедуць прадстаўнікі замежных кампаній, яны заўсёды цікавяцца, даследуюць нашы праграмы, потым ад іх ідуць прапановы па ўдзеле і супрацоўніцтве», — заявіў першы намеснік кіраўніка беларускага ўрада.

Сямашка: інвестары хочуць ведаць, куды ісці і дзе што браць

«Фірмы, многія дзяржавы шукаюць рынкі збыту для сваіх тэхналогій, прадукцыі, і на досыць льготных умовах могуць іх нам прапанаваць. Але яны хочуць ведаць, куды ісці і дзе што браць», — заявіў кіраўнік аргкамітэту, першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

З мэтай прыцягнення інвестараў ўдзельнікі аргкамітэту прапанавалі арганізаваць на форуме спецыяльны стэнд па праектах інавацыйнай праграмы. Як адзначыў Уладзімір Сямашка, трэба ўмець прадставіць ўсё добрае, што ёсць у Беларусі, расказаць, якія ўмовы, прэферэнцыі ёсць у Беларусі для інвестараў, паведамілі ў прэс-службе ўрада Беларусі.

На дадзены момант у форуме плануюць прыняць удзел 300-350 арганізацый.

Как вам новость?
Головоломки