На беларускіх прадпрыемствах растуць складскія запасы

18.03.2011 10:15
Архив Редакция

Дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі сведчаць аб росце складскіх запасаў на беларускіх прадпрыемствах. Так, на 1 сакавіка 2011 года суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці ў фактычных цэнах склалі 55,2% (6,5 трлн. рублёў), у той час як на 1 лютага 2011 года гэтыя суадносіны складалі 53,9%.

Найбольшыя суадносіны складскіх запасаў і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці зафіксаваны на прадпрыемствах па вытворчасці скуры, вырабаў са скуры і абутку (173,3%), на тэкстыльнай і швейнай вытворчасці (148,5%), а таксама ў фармацэўтычнай прамысловасці (137,5%), перадае БелаПАН.

У горназдабыўной прамысловасці гэты паказчык склаў 8,7% (на 1,1% больш, чым месяц таму), у прамысловасці — 66,9% (на 0,4% больш).

Как вам новость?
Головоломки