На Берасцейшчыне аўтамабіль са школьнікамі па дарозе на ЦТ трапіў у аварыю

17.06.2011 11:37
Архив Редакция

Каля вёскі Калодны (Столінскі раён, Берасцейская вобласць) мікрааўтобус са школьнікамі, якія ехалі на цэнтралізаванае тэставанне ў Пінск, патрапіў у аварыю. За рулём мікрааўтобуса знаходзілася маці аднаго з хлопчыкаў, якая везла свайго сына і яго сяброў у Пінск.

Як паведамілі ў Берасцейскім абласным ДАІ, кіроўца мікрааўтобуса стала абганяць велікагрузную фуру, але не паспела праскочыць і сутыкнулася з легкавой Audi, якая ехала па сустрэчнай паласе, перадае «Народная воля«.

Кіроўца і пасажыры мікрааўтобуса сур’ёзных траўмаў не атрымалі, толькі сінякі. Кіроўцу і пасажырцы Audi, жонцы кіроўцы, пашанцавала менш. 51-гадовага мужчыну ў цяжкім стане даставілі ў лякарню, а яго жонка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы аварыі.

Как вам новость?