На Берасцейшчыне маці атруціла сваю трохмесячную дачка гарэлкай

10.09.2010 09:01
Архив Редакция

У Столінскім раёне Берасцейскай вобласці ад атручвання гарэлкай памерла трохмесячная дзяўчынка. Яе 18-гадовая маці дадала ў малочную сумесь каля дзесяці грамаў гарэлкі і дала яе дзіцяці. Пра гэта распавёў старшы следчы следчага аддзелу пракуратуры Берасцейкай вобласці Аляксандр Дзенісовіч.

Па словах маці, яна вырашыла, што ў дачкі глісты, і хацела палячыць дзіця такім народным спосабам, аб якім дзесьці чула. А пасля таго як жанчына ўбачыла, што дзіця не дыхае, яна выклікала медыкаў, перадае БелаПАН.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць немаўляці наступіла ад атручання этылавым спіртам. У дачыненні да жанчыны 8 верасня распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 144 КК Беларусі (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Варта адзначыць, што жанчына пашлюбаваная і ў яе ёсць другое дзіця, якому тры гады.

Как вам новость?
Головоломки