На Берасцейшчыне міліцыянта падазраюць у згвалтаванні непаўналетняй

14.10.2010 11:25
Архив Редакция

Міліцыянта з Берасцейскай вобласці падазраюць у згвалтаванні 17-гадовай дзяўчыны. У дачыненні да мужчыны пракуратура ўзбудзіла дзве крымінальныя справы па ч.2 арт. 166 "Згвалтаванне заведама непаўналетняй" і ч.3 арт.426 "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў" КК Беларусі. Фігурант справы звольнены са службы і заключаны пад варту.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, падставай для ўзбуджэння справы стаўся зварот у Пінскі ГАУС маці 17-гадовай дзяўчыны з заявай аб згвалтаванні дачкі. У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што напярэдадні вечарам дзяўчына разам з сяброўкамі выпіла гарэлкі і заснула на лавачцы аўтобуснага прыпынку, паведамілі ў МУС Беларусі.

Праз некаторы час непаўнагадовую выявіў міліцыянт і на службовым аўтамабілі адвёз у медыцынскую ўстанову на агляд. Мяркуецца, што злачынства было здзейснена, калі праваахоўнік вёз дзяўчыну дадому да бабулі.

«Міністэрства ўнутраных спраў расцэньвае тое, што здарылася як надзвычайнае здарэнне, якое ганьбіць міліцыю ў цэлым», — сказаў начальнік ГУУБ МУС Уладзімір Кротаў.

У МУС дадалі, што цяпер праводзіцца службовая праверка ў дачыненні да кіраўніцтва Іванаўскага РАУС. Высвятляюцца прычыны, па якіх за падначаленымі не ажыццяўляўся належны кантроль.

Как вам новость?
Головоломки